На чэмпіянаце Еўропы па баскетболе беларуская жаночая зборная саступіла зборнай Турцыі 56:65 (14:24, 16:10, 4:15, 22:16) і не змагла прабіцца ў чвэрцьфінал, а гэта азначае, што і не трапіла ў перадалімпійскі кваліфікацыйны турнір.
Становішча ў нашай групе:
Чэхія — 8, Літва — 8, Расія — 6, Турцыя — 4, Беларусь — 4, Вялікабрытанія — 0.
Выглядае на тое, што беларускі самую важную сустрэчу прайгралі ў суботу, зборнай Літве (50:68),
той матч быў азмрочаны скандалам, калі ў беларускіх заўзятараў паадбіралібел-чырвона-белыя сцягі і выдалілі з залы. Польскае радыё атрымала звесткі, што сцягі былі выдаленыя па просьбе члена беларускай зборнай (заўхоза) Якубенкі.
Што да чэмпіянату Еўропы, то ў чвэрцьфіналах згуляюць:
Чэхія — Харватыя, Літва — Францыя, Расія — Латвія, Чарнагорыя — Турцыя.
0
0
0
0
0
0