Дзяржаўтаінспекцыя Беларусі растлумачыла механізм пастаноўкі на ўлік аўтамабіляў, увезеных у краіну да 1 ліпеня, даты, з якой значна павялічваецца мытная пошліна на ўвоз транспартных сродкаў.

Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ МУС, рэгістрацыя транспартных сродкаў, пры ўвозе якіх у Беларусь у адпаведнасці з заканадаўствам патрабуецца ажыццяўленне мытных аперацый, ажыццяўляецца на падставе дакументаў, выдадзеных мытнымі органамі. Іншымі словамі, грамадзянін, які мае на руках пасведчанне мытні на ўвезены транспартны сродак, можа звярнуцца ў Дзяржаўтаінспекцыю для яго рэгістрацыі ў любы зручны для яго час, у тым ліку пасля 1 ліпеня.

Ва УДАІ МУС падкрэслілі, што

інфармацыя, што з’явілася ў інтэрнэце аб тым, што фізічныя асобы, якія не падалі да 1 ліпеня ў рэгістрацыйныя падраздзяленні Дзяржаўтаінспекцыі дакументы на рэгістрацыю ўвезеных з-за мяжы транспартных сродкаў, павінны будуць даплачваць мытныя пошліны, не адпавядае рэчаіснасці.

ДАІ заклікае аўтаўладальнікаў не паддавацца паніцы і рэкамендуе звяртацца ў рэгістрацыйныя падраздзяленні ў пачатку ліпеня толькі тым, у каго ёсць пільная неабходнасць у эксплуатацыі аўтамабіля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?