Да ўшанаваньня памяці аднаго з найстарэйшых віцебскіх апазыцыянэраў, старшыні абласной арганізацыі Кансэрватыўна‑хрысьціянскай партыі БНФ далучыліся сябры Сойму партыі, а таксама шэраг замежных грамадзянаў ды беларусаў, якія цяпер жывуць на эміграцыі.

Ініцыятарам збору сродкаў на помнік Уладзімеру Плешчанку стаўся ягоны даўні сябар і паплечнік Барыс Хамайда.

(Хамайда:) «Зь лістапада я тут стаяў каля Сіняга дому й зьбіраў грошы. Амаль паўмільёна беларускіх рублёў сабралі, і яшчэ замежныя грамадзяне ахвяравалі 500 эўра. Наколькі мне вядома, сойм Кансэрватыўна‑хрысьціянскай партыі БНФ зьбірае грошы. Эскіз помніка зрабіў сябра сойму, мастак Ян Таўпыга. І я хацеў бы праз Радыё Свабода падзякаваць усім грамадзянам, якія ахвяравалі грошы на помнік Плешчанку. На мой погляд, гэта і ёсьць беларуская салідарнасьць».

З усіх прапанаваных варыянтаў помніка аднапартыйцы й сваякі Ўладзімера Плешчанкі, жонка Яўгенія й дачка Натальля, абралі наступны: надмагільле й стэла з чорнага граніту, на якіх будзе выгравіраваны партрэт і стылізаваны крыж — такі ж, як на партыйным сьцягу КХП БНФ.

Помнік паставяць да гадавіны сьмерці апазыцыянэра, які заўчасна пайшоў з жыцьця сёлета 20 траўня й пахаваны на могілках каля вёскі Друкава Віцебскага раёну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?