Ірландскі акцёр Джонатан Рыс-Маерс спрабаваў зрабіць сабе смерць, паведамляе часопіс People. Ён наглытаўся таблетак. Акцёр трапіў у бальніцу ў Лондане.

Хуткую дапамогу выклікалі суседзі, якія знайшлі 33-гадовага акцёра на падлозе ягонай хаты. «Мы можам пацвердзіць, што былі выкліканыя службы хуткай дапамогі Лондана. Мужчыну забралі ў лякарню ў цэнтр Лондана, паліцыя прысутнічала», — сказаў журналістам прадстаўнік Скотланд-Ярда. «Гэта вельмі сумна. Ён добры, ветлівы хлопец. Спадзяюся, што ўсё будзе ў парадку», — пракаментавала адна з суседак акцёра.

Маерса ўжо выпісалі з лякарні, аднак ніякіх каментароў ён не дае.

Джонатан Рыс-Маерс вядомы па фільмах «Аўгуст Раш», «Матч Пойнт», «З Парыжа з любоўю». У маі гэтага года ён праходзіў курс тэрапіі ад алкагольнай залежнасці ў рэабілітацыйнай клініцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?