Заявы Аляксандра Лукашэнкі і ўвядзенне экспартнай пошліны на расейскую нафту лідэр дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандр Мілінкевіч лічыць доказам поўнага краху беларускай знешняй палітыкі. «Эканамічны канфлікт паміж Расеяй і Беларуссю – гэта дэманстрацыя поўнага краху знешняй палітыкі Беларусі, пабудаванай на хлусні», – заявіў у эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аляксандр Мілінкевіч.

«Новыя цэны на газ беларускай эканоміцы не вытрымаць, але я не лічу, што гэта віна «Газпрома», – сказаў ён. – Маючы супертанныя энерганосьбіты шмат гадоў запар, улада павінна была падрыхтаваць эканоміку да рынкавых адносінаў, але не зрабіла гэтага».

Паводле Мілінкевіча, рэакцыя жыхароў Беларусі на ініцыятывы А.Лукашэнкі залежаць ад ступені іх інфармаванасці аб апошніх падзеях. Ён прызнаў, што людзі, якія глядзяць толькі нацыянальнае тэлебачанне, лічаць вінаватай ва ўсім Расею, паколькі незалежнай інфармацыі ў Беларусі няма, а тэлебачанне выкарыстоўваецца для прапаганды палітыкі цяперашніх улад краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?