Пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы культуры былі абмеркаваны падчас сустрэчы міністраў культуры Беларусі і Украіны Паўла Латушкі і Міхаіла Кулынякі, якая адбылася 11 ліпеня ў Віцебску.

У прыватнасці, разгледжаны пытанні аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыі, музейнай справы, бібліятэк, аб абменных гастролях Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы і Нацыянальнага тэатра імя Івана Франка.

Таксама беларускім бокам была адзначана зацікаўленасць да далейшага супрацоўніцтва з вядучымі ВНУ сферы культуры Украіны ў арганізацыі замежных стажыровак для студэнтаў, аспірантаў, дактарантаў, выкладчыкаў ВНУ сферы культуры і мастацтва.

На сустрэчы былі абмеркаваны пытанні аб магчымасці арганізацыі і правядзення ў Беларусі прэзентацыі «Аб ільготных умовах у сферы кінавытворчасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь» з запрашэннем на яе кінематаграфістаў і спецыялістаў Украіны і іншых краін.

Падчас сустрэчы міністрам культуры Беларусі была выказана ўдзячнасць Міністэрству культуры Украіны за садзейнічанне ва ўсталяванні помніка выбітнаму беларускаму пісьменніку і паэту Уладзіміру Караткевічу ў Кіеве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?