У сталіцы неўзабаве з’явяцца два новыя рэстараны хуткага харчавання «Макдональдс».
Першы з іх будзе пабудаваны на скрыжаванні вуліц Гарэцкага і Шаранговіча на ўездзе ў Сухарава. Другі — на ўчастку паміж вуліцамі Шугаева і Русіянава ва Уруччы.
Нагадаем, што ў сталіцы ўжо працуюць шэсць «Макдональдсаў» — на праспектах Незалежнасці, Дзяржынскага і Пушкіна, на Лагойскім тракце, а таксама на Нямізе і плошчы Бангалор.