Курс долара ЗША па выніках праведзеных 12 ліпеня біржавых таргоў вырас на 15 рублёў і склаў 5.004 рублі.

Паводле даных Беларускай валютна-фондавай біржы, у таргах доларам удзельнічалі 23 банкі. Аб’ём таргоў склаў 24 млн. 754 тыс. долараў (попыт — 24 млн. 754 тыс., прапанова — 3 млн. 783 тыс.).

У таргах расійскім рублём удзельнічалі 25 банкаў. Курс знізіўся на 1,35 рубля і склаў 176,30 рубля. Аб’ём таргоў склаў 388 млн. 90 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 11 млн. 365 тыс., прапанова — 388 млн. 90 тыс.).

У таргах еўра ўдзельнічалі 22 банкі. Аб’ём таргоў склаў 5 млн. 955 тыс. еўра (попыт — 604 тыс., прапанова — 5 млн. 955 тыс.), а курс знізіўся на 113 рублёў і склаў 6.948 рублёў за еўра.

У адносінах да валютнага кошыка (долар ЗША, еўра, расійскі рубель) беларускі рубель умацаваўся на 0,69% у параўнанні з папярэднім значэннем: кошт кошыка на 13 ліпеня склаў 1.830,16 рубля.

З пачатку года курс беларускага рубля да валютнага кошыка знізіўся на 73,53%. Пры гэтым да долара ЗША курс знізіўся на 66,80%, да расійскага рубля — на 79,09%, да еўра — на 74,91%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?