Беларусь стала лідарам па росце індэкса спажывецкіх цэн сярод шэрагу краін СНД (Расія, Казахстан, Украіна).

Паводле звестак Белстата, у чэрвені 2011 года ў параўнанні са снежнем 2010 года ў Беларусі цэны ўзраслі на 36,2%, ва Украіне — на 5,9%, у Казахстане — на 5,1%, Расіі — на 5%. У чэрвені ў параўнанні з маем у Беларусі рост цэн склаў 8,6%, ва Украіне — 0,4%, Казахстане — 0,3%, Расіі — 0,2%.

Цэны на прадукты харчавання ў Беларусі ў чэрвені ў параўнанні з маем узраслі на 8,2%, ва Украіне — на 0,3%, Казахстане — на 0,2%, у Расіі знізіліся на 0,4%. Больш за ўсё цэны выраслі ў Беларусі на тытунёвыя вырабы — на 57,1%; ва Украіне — на 0,6%, Расіі — на 1,1%, у Казахстане засталіся на ўзроўні мінулага месяца.

У Беларусі таксама значна падаражэла бульба — на 18%. Ва Украіне яна падаражэла яшчэ больш — на 25,7%, у Казахстане — на 3,9%, у Расіі — на 0,2%.

Макаронныя вырабы ў Беларусі ў чэрвені ў параўнанні з маем сталі даражэйшымі на 14,2%, ва Украіне — на 1,2%, у Казахстане — на 0,6%, у Расіі — засталіся на ўзроўні мінулага месяца.

Алей у Беларусі падаражэў на 8,5%, у Казахстане — на 1,1%, ва Украіне — на 0,3%, у Расіі — патаннеў на 0,2%.

Алкагольныя напоі ў Беларусі за месяц падаражэлі на 5,4%, у Расіі і ва Украіне — на 0,6%, у Казахстане — на 0,3%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?