Улады РФ разлічваюць на тое, што дэкларацыя аб стварэнні Еўразійскага саюза будзе падпісана ў 2012 годзе, а саюз пачне сваю працу ўжо з 2013 года, заявіў журналістам прэм’ер-міністр Уладзімір Пуцін па выніках перамоваў з прэм’ерамі Беларусі і Казахстана.

«Мы вельмі разлічваем на тое, што ў наступным годзе мы падпішам дэкларацыю аб стварэнні Еўразійскага саюза, які можа і павінен пачаць сваю працу ўжо ў 2013 годзе», — сказаў Пуцін.

Прэм’ер адзначыў, што стварэнне саюза з’яўляецца наступным этапам інтэграцыі пасля фарміравання адзінай эканамічнай прасторы.

«Гэта вянец таго, да чаго мы павінны імкнуцца, у нас ёсць усе падставы меркаваць, што мы зробім і гэты крок», — сказаў Пуцін.

«У 2013 годзе, упэўнены, што ён пачне працаваць», — яшчэ раз адзначыў кіраўнік расійскага ўрада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?