У беларускай энэргасыстэме былі ўведзеныя ў эксплюатацыю новыя аб’екты на мясцовых відах паліва, паведамілі БЕЛТА ў канцэрне «Белэнэрга».

Гэтак, на Беларускай ГРЭС запрацаваў паравы кацёл і турбіна магутнасьцю 1,5 МВт. На Пінскай ЦЭЦ запушчаныя два катлы на драўняным паліве. Кацёл на драўняных трэсках уведзены на Вілейскай кацельнай.

Мадэрнізаваныя ці рэканструяваныя Баранавіцкая ЦЭЦ, міні‑ЦЭЦ «Паўночная» ў Горадні, Лукомская ГРЭС ды іншыя.

Магутнасьці беларускай энэргасыстэму складаюць больш за 7,8 тысяч МВт. У яе ўваходзяць 25 электрастанцый, 6 міні‑ЦЭЦ, 35 буйных кацельняў, 20 гідраэлектрастанцый, амаль 1,4 электрападстанцый, а таксама 265 тысяч кілямэтраў ліній электраперадачы і прыкладна 5 тысяч км цеплавых сетак. У энэргасыстэме Беларусі штогод вырабляецца каля 30 мільярдаў кВт электраэнэргіі і 35 мільёнаў Гкал цяпла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?