Да беларускай маўклівай акцыі пратэста гэтым разам далучыліся тры дэпутаты брытанскага парламента: Нік Сміт, Трэйсі Краўч і Тоні Ллойд. Дэпутаты выйшлі на акцыю пратэста пасля таго, як амбасадар Беларусі А. Міхневіч у нядаўнім інтэрвію рэзка адгукнуўся на пратэсты беларускай і брытанскай грамадскасці супраць парушэнняў правоў чалавека і базавых дэмакратычных нормаў.

Цывілізаваны свет — на нашым баку. Лукашысты — маргіналы і іхны гістарычны час вычарпаны.

Ірына Багданава і дэпутаты брытанскага парламента

Ірына Багданава і дэпутаты брытанскага парламента

удзельнікі акцыі паспрабавалі перадаць у амбасаду петыцыю

удзельнікі акцыі паспрабавалі перадаць у амбасаду петыцыю

але дыпламаты ім не адчынілі

але дыпламаты ім не адчынілі

У акцыі таксама ўзяў удзел калектыў беларускага «Свабоднага тэатра», які зараз знаходзіцца з гастролямі ў Брытаніі. З 20 па 26 ліпеня тэатр дасць сем прадстаўленняў у Лондане ў тэатры Almeida.

Прыпаркаваны перад амбасадай шыкоўны аўтамабіль як бы нагадваў, што дыпламаты ў будынку ёсць, але да пратэстоўцаў ніхто не выйшаў. Рэжым звыкся весці дыялог з народам выключна рукамі АМАПа і гопнікаў у штацкім, якіх у штаце пасольства, відаць, пакуль не завялі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?