Навумчык: Ваш прагноз на будучыню?

Пазьняк: "Мой прагноз на будучыню такі. Зараз улада ў Беларусі нелегітымная. Лукашэнка ня ёсьць легітымным прэзыдэнтам, і ня ёсьць законным. Акрамя таго, парлямэнт не прызнаны Эўразьвязам, гэта — таксама нелегальная ўлада. Вольная Беларусь паказала, што яна жыве і ўздымаецца з каленяў, і будзе жыць. Таму я лічу, і ў бліжэйшы час апублікую сваю заяву, узгодненую з партыяй, што трэба неадкладна ствараць часовы нацыянальны ўрад Беларусі. Гэты часовы ўрад трэба ствараць адначасна і ў Беларусі, і ў замежжы. З прысутнасьцю яго за мяжой легальнай і дыскрэтнай у Беларусі.

Мэта гэтага ўраду — ўзяць на сябе дзеяньні па ліквідацыі дыктатуры на Беларусі. І канкрэтная мэта, якая ўсплыве рана ці позна — гэта арганізацыя выбараў. Беларускі народ не павінен застацца без нічога ў выпадку рэзкага павароту. Павінен быць прадстаўнічы орган, павінен быць орган у выглядзе часовага ўраду, які прыме такое рашэньне. Аб гэтым мной гаварылася раней. калі ставілася пытаньне пра Народнае галасаваньне. Я не раскрываў сутнасьці гэтай зьявы, цяпер я кажу аб тым, што гэта неабходна зрабіць.

Пры тым, у часовы нацыянальны ўрад могуць быць дэлегаваныя, выбраныя прадстаўнікі любых беларускіх арганізацыяў, якія ня згодныя з дыктатурай. У тым ліку з асяродзьдзя кандыдатаў у прэзыдэнты, якія выступалі супраць рэжыму. Могуць выбраныя быць асобы адпаведныя. І з гэтай мэтай я апублікую гэтую заяву. Я даю свае тэлефоны, сваю электронную пошту ў Варшаве, і прапаную тэрмінова правесьці кансультацыі. Пасьля гэтага прыняць адпаведнае рашэньне.

Навумчык: "Ці трэба разумець гэтыя Вашыя словы як прапанову канстультацыяў таксама і Мілінкевічу і Казуліну?"

Пазьняк: "Я сказаў дакладна, што маю на ўвазе палітычнае асяродзьдзе тых кандыдатаў, якія выступалі супраць рэжыму. Гэта значыць, што я ня маю на ўвазе ні Лукашэнку, ні Гайдукевіча. А канешне толькі тых, хто супраць дыктатуры, у тым ліку і Вайтовіча, які зьняўся. У прынцыпе, гэта павінен быць урад над партыямі, які палягае на агульнанацыянальных задачах — захаваць нашую Незалежнасьць, свабоду, пазбавіцца ад дыктатуры, захаваць нацыянальныя каштоўнасьці, эканоміку, зямлю, людзей. і гэтак далей. Вось мэты нацыянальнага ўраду. І я ўпэўнены. што калі нацыя ўпэўніцца, што мы гэта зробім — а мы гатовыя да гэтага — то мы будзем мець падтрымку. І ў гэтым я перакананы. Я бачу, як разьвіваецца сытуацыя і ў ЗША, і ў Польшчы, дзе я. дарэчы, найбольш бываю". (19.03.06)

Радыё Свабода

***

Паводле адваката, Аляксандар Казулін настойвае на абмеркаваньні праблемы легітымнасьці Аляксандра Лукашэнкі. Спадар Казулін настойвае на тым, што ўлада ў Беларусі нелегітымная, таму трэба тэрмінова стварыць урад народнага даверу. Зрабіць гэта Аляксандар Казулін прапануе на Кангрэсе дэмакратычных сілаў. Палітык заклікае не баяцца магчымых рэпрэсіяў супраць сяброў ураду народнага даверу, паколькі “такія рэпрэсіі будуць незаконнымі”. (05.01.07)

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?