У цэнтры Менску, на скрыжаваньні праспэкту Машэрава(Варвашэні) і вуліцы Багдановіча адбыўся перадвыбарчы пікет лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоля Лябедзькі.
Лябедзька балятуецца кандыдатам ў дэпутаты менскага гарадзкога савету па Машэраўскай выбарчай акрузе № 41.
Удзельнікі санкцыянавага пікету разгарнулі расьцяжкі з надпісам «Урад — у адстаўку» і цытатай прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі «Мы пойдзем у зямлянкі». Удзельнікі пікету раздавалі мінакам агітацыйную прадукцыю, улёткі Лябедзькі, у якіх палітык заклікае грамадзянаў «не хадзіць на датэрміновае галасаваньне ні зь якой прычыны», а прыйсьці 14 студзеня на выбарчы ўчастак і прагаласаваць «за сваё права на выбар».
0
0
0
0
0
0