На фотаздымак карэспандэнта НН з апошняй маўклівай акцыі пратэсту выпадкова трапілі службовыя спісы «людзей у цывільным».

Невядомы герой у цывільным трымае непрыкметную паперку.

Невядомы герой у цывільным трымае непрыкметную паперку.

Выкадроўка са здымку выдае, што гэта частка спісу супрацоўнікаў, задзейнічаных на акцыі 13 ліпеня.

Выкадроўка са здымку выдае, што гэта частка спісу супрацоўнікаў, задзейнічаных на акцыі 13 ліпеня.

На выкадроўцы са здымку бачна, што гэта спіс для ўнутранага карыстання з усімі задзейнічанымі «супрацоўнікамі ў цывільным». Ён пралівае святло на датычнасць невядомых асоб у цывільным, якія ўдзельнічаюць у разгонах маўклівых акцый пратэсту, да праваахоўных органаў. Спіс мае некалькі падзелаў: «Позывной» — парадкавы нумар, па якім у радыёэфіры можна выклікаць супрацоўніка, на даступным да агляду лісце спіс сканчаецца на лічбе «118», «Ф.И.О.», «РОВД» — у гэтай графе змешчаны прозвішчы і датычнасць супрацоўніка да таго ці іншага РУУСа. Між іншым, у гэтым слупку ёсць і пустыя радкі, «Расположение» — у гэтым слупку пішацца вуліца і нумар дома, дзе на час акцыі «працуе» работнік. На некаторых ёсць пазнака «резерв». Інфармацыя з іншых слупкоў на здымку аказалася не даступнай. Верагодна, што такія «спісы» неабходны для больш аператыўнай каардынацыі дзеянняў супрацоўнікаў у цывільным на акцыях маўклівых пратэстаў.

Свабоды слова і сходу ў Беларусі гарантуюцца канстытуцыяй, але на практыцы грамадзяне не маюць гэтых базавых для народаўладдзя правоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?