Стоп-бензін-2: какафонія пратэсту разлілася па прылеглых вуліцах. Праспект стаяў пусты: улады дэманстратыўна адмаўляюць грамадзянам у праве на пратэст.

 Праспект Незалежнасці, 19:15.

Праспект Незалежнасці, 19:15.

 Вуліца Першамайская, 19:18.

Вуліца Першамайская, 19:18.

 Праспект, 19:29.

Праспект, 19:29.

 Рэдакцыйная машына "НН" :)))

Рэдакцыйная машына "НН" :)))

 Затор на Машэрава у бок вуліцы Чырвонай.

Затор на Машэрава у бок вуліцы Чырвонай.

Падчас мінулай акцыі цэнтр Мінска быў запоўнены пратэстуючымі аўтамабілістамі, якім апладзіравалі пешаходы. Гэтае відовішча раз'юшыла самога Аляксандра Лукашэнку. Хоць ён і загадаў знізіць цэны пасля таго, але прыгразіў міністру ўнутраных спраў адстаўкай у выніку паўтору пратэсту. У выніку міліцыя перастаралася. Яна цалкам заблакавала праспект для праезду прыватнага транспарту. Цэнтр сталіцы ад гэтага глядзеўся фантасмагарычна.

Дзясяткі аўтамабілістаў пратэставалі ў наваколлях пратэсту. Сотні аўто салідарна сігналілі, у многіх машынах на ўсю гучнасць ігралі «НРМ», Цой і «Ляпісы». Пешаходы спарадычна стыхійна апладзіравалі, нягледзячы на тое, што цэнтр горада наваднілі агенты спецслужб.

Аказваецца, што лукашэнкаўцаў найцяжэй здушыць пратэст, калі дэманстранты з'язджаюцца на аўтамабілях.

20:14

На плошчы Перамогі спецназаўцы затрымалі кіроўцу прадстаўнічага белага аўто. Выцягнулі з машыны і павялі штрафаваць у аўто ДАІ.

20:00

Рух на Машэрава адноўлены, але ўдзельнікаў акцыі ўжо няма. ПАЗік з ціхарамі з'ехаў. Засталрося вельмі шмат міліцэйскіх аўтамабіляў.

19:54

На праспекце Машэрава асабісты транспарт фактычна знік. Праспект Машэрава перакрыты. Едзе толькі грамадскі транспарт.

Маса ціхароў, а таксама відэаператараў з партатыўнымі камерамі. На рагу праспекта і Машэрава стаіць ПАЗік з людзі ў цывільным.

На цэнтр насоўваецца навальніца.

19:50

На рагу праспекта і Казлова/Машэрава агульная напружанасць спала. Машыны раз’язджаюцца, але застаюцца гаварочыя кашулі.

19:46

Жоўтае «Рэно» адпусцілі, але ДАІшнік перадаў напарніку па рацыі: «Да цябе едзе жоўтае «Рэно».

Нехта на праспекце, каля плошчы Перамогі, уключыў Цоя «Перамен».

Праехаў мікрааўтобус з бел-чырвона-белым сцягам ад Машэрава да Казлова.

ДАІшнік прыбраў конусы з дарогі на праспекце Незалежнасці.

Па коле вакол помніка на Плошчы Перамогі праехала машына з уключанай аварыйкай, сімволікай акцыі «Стоп-бензін» і наклейкамі, што ўтвараюць слова «ШОС».

19:43

На праспекце Незалежнасці агульная напружанасць спала. Людзі ў цывільным сыходзяць, сёй-той спрабуе пахлопаць.

19:41

Тыя, хто едзе ў бок Трактарнага, пачынаюць разганяцца і зноў адчайна сігналяць. ДАІ пачынае разганяцца за імі. Вельмі шмат ціхароў на гэтым прамежку (каля кінатэатра «Мір»).

Каля цырка ў бок Плошчы Перамогі затрымалі жоўтае «Рэно» (хлопец малады ў чорных акулярах) з белай стужачкай — сімвал акцыі. ДАІшнік правярае дакументы, адкрывае багажнік.

19:36

Самыя актывісты сігналяць ля Сядзібы БНФ. утварыўся вялікі затор на перакрыжаванні Машэрава з праспектам.

ДАІшнік не пускае машыны ў бок Кастрычніцкай. Шмат раззявак, якія ўсё фатаграфуюць.

Частка людзей (пешаходы) каля будынка на Машэрава, 1 пачалі пляскаць у ладкі. З’явіліся супрацоўнікі ў цывільным. Людзі пабеглі ў Галерэю-У.

Пад’ехаў аўтобус да Фрэш-кафэ (Незалежнасці, 42), выйшлі фактурныя сем хлопцаў у цывільным, пайшлі ў падземны пераход.

19:31

Рэдакцыйны аўтамабіль НН набраўся нахабнасці і праскочыў праспектам да Акадэміі навук. Праспект чысты, праз кожныя 20 метраў стаяць ціхары з відэакамерамі.

19:26

Акцыя крыху змяніла фармат, зараз паток машын цягнецца па Машэрава на Казлова і далей. Машыны ад скрыжавання праспекта да Залатой Горцы; усе сігналяць, людзі фоткаюць падзеі на мабільнікі. Усе рухаюцца вельмі павольна.

Вялікі паток і ў адваротны бок. Але тут пераважна затор па Машэрава.

19:23

На перасячэнні Казлова і Праспекта сабралася шмат машын. Усе сігналяць.

19:20

На Перамогі стаіць ціхар з камерай і здымае ўсе запар машыны, асабліва не фільтруючы, у тым ліку тыя, што ад’язджаюць ад Плошчы.

19:11

З боку плошчы Незалежнасці ў бок цэнтра на Праспект нікога не пускаюць. Праспект абсалютна пусты — і найшалёнейшыя заторы на прылеглых вуліцах.

Прапускаюць толькі грамадскі транспарт і маршруткі.

Прадстаўнікі нашых сілавых структур сёння, відаць, сканцэнтраваныя на фіксацыю — вельмі шмат партатыўных відэакамер.

19:10

У бок цэнтра ад Плошчы Перамогі прайшоў ПАЗік з ціхарамі. У раёне Плошчы Перамогі іх таксама шмат.

19:04

З Кісялёва машыны выпускаюць, але не выпускаюць з боку Акадэміі міліцыі ў бок цэнтра. Прапускаюць толькі аўтобусы і маршруткі. Вялікі затор да Якуба Коласа

Каля Купалаўскага тэатра два аўтобусы без нумароў і мікрааўтобус.

Праспект перакрыты таксама ад Галоўпаштамта ў бок Плошчы Перамогі. Тыя машыны, што выязджаюць на праспект у бок Якуба Коласа, трапляюць на яго з бакавых вуліц.

18:57

З вуліцы Першамайская забаронена збочваць на Захарава (у бок праспекта), то самае з Першамайскай на вуліцы Купалы ў бок праспекта.

18:51

Вы будзеце смяяцца, але рух у цэнтр зноў перакрыты.

Рух ад Плошчы Перамогі, ад самога кальца ля помніка, у цэнтр перакрыты, у адваротны бок тры паласы свабодныя.

Праз кожныя 30 метраў уздоўж праспекта стаяць маладыя людзі спартовай (і не толькі) камплекцыі ў цывільным. У многіх у руках партатыўныя камеры.

18:38

Рух у цэнтр адноўлены, бо выстаўлялі ў цэнтр аранжавыя конусы на асфальт.

Рух пакуль запаволены.

18:37

У выніку гэтага перакрыцця ўтварыўся вялікі затор аж да станцыі метро «Плошча Якуба Коласа».

18:31

ДАІ перакрыла праспект на рагу праспекта Незалежнасці і вуліцы Казлова/Машэрава.

Машыны, якія кіраваліся ў бок цэнтра, адпраўляюцца на вуліцу Казлова, або пр-т Машэрава (былая Варвашэні)

***

Чарговае падаражанне бензіну ў ноч з 20 на 21 ліпеня выклікала незадаволенасць аўтамабілістаў.
Паводле вынікаў абмеркавання ў інтэрнэце,
аўтамабілісты хочуць паўтарыць сцэнар 7 чэрвеня. Яны збіраюцца, а 19-й выехаць на цэнтральныя праспекты беларускіх гарадоў і паралізаваць рух.
Дырэктар інфармацыйна-асветнай установы «За Аўто» Арцём Шаркоў пацвердзіў, што чуў пра планаваную акцыю: «Я ведаю, што сустрэчы плануюцца ў многіх гарадах краіны, напрыклад, у Віцебску, Гродне, Брэсце, Наваполацку. Але ўдакладню, што рух „За Аўто“ не з’яўляецца арганізатарам ніякіх акцый».

Нагадаем, што падчас пратэсту супраць росту цэнаў 7 чэрвеня сотні аўтааматараў заблакавалі праспект Незалежнасці ў Мінску. Тая акцыя была паспяховай — на наступны дзень Аляксандр Лукашэнка быў вымушаны аддаць загад паменшыць цэны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?