Эўракамісія запатрабавала ў панядзелак тлумачэньняў ад Расеі і Беларусі з нагоды чыннікаў спынення паставак нафты па нафтаправодзе «Дружба». «Мы звязаліся з расейскімі і беларускімі ўладамі і запатрабавалі тэрміновага і падрабязнага тлумачэння гэтых перабояў», – сказаў Reuters прэс‑сакратар камісара ЕЗ па энергетыцы Андрыаса Піебалгаса на прэс‑канферэнцыі.

Ён сказаў, што непасрэдная рызыка для забеспячэння Еўразвяза нафтай адсутнічае, аднак Еўракамісія распачне меры засцярогі.

«Чыннікаў для трывогі няма, але мы плануем распачаць усе неабходныя меры на ўсякі выпадак», – сказаў прэс‑сакратар.

Транзіт расейскай нафты праз нафтаправод «Дружба», які праходзіць па тэрыторыі Беларусі, быў спынены ў ноч на панядзелак, паведамілі польскія энергетыкі.

Расейская нафтатранспартная кампанія Транснафта ў панядзелак абвінаваціла беларускія ўлады ў пазапраўным адборы нафты з нафтаправода.

Беларусь з 1 студзеня ўвяла пошліну на транзіт нафты з РФ у $45 за тону ў адказ на ўвядзенне Расеяй пошлін на пастаўкі нафты для беларускіх прадпрыемстваў.

Мытны камітэт Беларусі на мінулым тыдні заявіў аб тым, што ім складзены адміністрацыйны пратакол на кіраўніка Транснефти Сямёна Вайнштока, за парушэнне мытных працэдур пры транспартоўцы нафты і няплату мытных пошлін.

За мінулы год аб’ёмы транзіту нафты праз Беларусь склалі больш за 90 мільёнаў тон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?