Рэспубліка Беларусь не спыняла прапампоўванне нафты па сваёй тэрыторыі транзітам у трэція дзяржавы. Аб гэтым заявіў БЕЛТА начальнік упраўлення інфармацыі ‑ прэс‑сакратар МЗС Андрэй Папоў, каменціруючы паведамленні аб праблемах з пастаўкамі расійскай нафты транзітам праз Беларусь у трэція краіны.

Ён адзначыў, што ціск на ўваходзе нафтаправода «Дружба» на тэрыторыі Беларусі быў паніжаны не па віне беларускага боку.

Прадстаўнік МЗС нагадаў таксама, што Рэспубліка Беларусь ‑ уласнік магістральных нафтаправодаў, якія праходзяць па яе тэрыторыі. Зыходзячы з гэтага, урад краіны пастановай ад 31 снежня 2006 года нумар 1798 увёў мытнае афармленне нафты, што перамяшчаецца праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь магістральным нафтаправодам. Пошліна, уведзеная гэтай пастановай, уяўляе сабой збор за транспарціроўку нафты і не з’яўляецца мытным плацяжом. Гэты збор быў уведзены ў сувязі з дзеяннямі ўрада Расіі, які 8 снежня 2006 года ў аднабаковым парадку без належнага паведамлення Рэспубліцы Беларусь прыняў пастанову, у адпаведнасці з якой з 1 студзеня 2007 года на нафту, што пастаўляецца ў рэспубліку, уведзена вывазная мытная пошліна. Тым самым Расійская Федэрацыя парушыла шэраг як двух‑, так і шматбаковых пагадненняў аб неспагнанні мытных пошлін ва ўзаемным гандлі.

Такія аднабаковыя дзеянні расійскага боку, акрамя парушэння норм міжнароднага права, разбурылі сталыя камерцыйныя сувязі і істотна пагоршылі эканамічнае становішча нафтаперапрацоўчай галіны Беларусі.

Урад Беларусі вымушаны быў прыняць меры па прадухіленню нанясення эканамічнага ўрону і узнікнення дэфіцыту важнейшых паліўна‑энергетычных рэсурсаў. Беларускі бок неаднаразова паведамляў расійскаму боку аб гатоўнасці пачаць перагаворы па пытаннях паставак нафты ў Еўропу. Расійскаму боку вядома, што Беларусь гатова весці канструктыўны дыялог па ўрэгуляванню пытанняў паставак нафты ў рэспубліку, аж да адмены ўведзеных кампенсуючых мер пры ўстараненні прычын, што іх спарадзілі, падкрэсліў прадстаўнік МЗС. ‑э

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?