Расейская кампанія «Транснефть» прызнала, што перакрыла падачу нафты на нафтапровадзе «Дружба» ў Польшчу і Нямеччыну. Віцэ‑прэзыдэнт кампаніі Сяргей Грыгор’еў заявіў, што кампанія вымушаная была пайсьці на такія крокі, бо Беларусь, па тэрыторыі якой праходзіць нафтаправод, пачала несанкцыянаваны адбор нафты.

Грыгор’еў выказаў надзею, што абмеркаваньне рашэньняў гэтай праблемы пачнецца ў аўторак, першы працоўны дзень пасьля сьвятаў у Расеі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?