Намесьнік міністра эканамічнага разьвіцьця і гандлю Расеі Андрэй Шаронаў заявіў сёньня ўвечары ў эфіры тэлеканала «Вести», што Масква трактуе спыненьне паставак нафты празь Беларусь як форс‑мажор, гэта значыць, абставіны непераадольнай сілы.

Шаронаў заявіў, што «Беларусь першая спыніла пастаўкі расейскай нафты са сваёй тэрыторыі на тэрыторыю трэціх краінаў, пасьля чаго ўжо расейскі бок прыпыніў пастаўкі з расейскай тэрыторыі ў Беларусь, паколькі транзыт стаўся немагчымым».

Намесьнік міністра эканамічнага разьвіцьця і гандлю Расеі паведаміў, што расейскія кампаніі – пастаўнікі нафты будуць інфармаваць сваіх заходніх партнэраў аб немагчымасьці з прычыны форс‑мажорных абставінаў выконваць зараз свае кантрактныя абавязкі перад імі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?