Беларусь мае намер увесьці для расейцаў, якія прыяжджаюць у краіну на асабістых аўтамабілях, абавязковае афармленьне пасьведчаньня на часовы ўвоз транспартнага сродку. Пра гэта заявіў беларускай дзяржаўнай тэлевізіі начальнік упраўленьня арганізацыі мытнага кантролю Дзяржаўнага мытнага камітэту Беларусі Сяргей Барысюк. Паводле ягоных словаў, гэты крок — мера ў адказ на аналягічныя дзеяньні расейскага боку. Увядзеньне Расеяй для беларусаў абавязковага афармленьня часовага ўвозу аўтатранспарту стварыла на мяжы між дзьвюма краінамі вялікія аўтамабільныя чэргі. Апроч таго, гэтая працэдура даволі дарагая: аўтааматарам даводзіцца плаціць да 20 тысяч беларускіх рублёў. «Дзяржаўным мытным камітэтам унесеныя адпаведныя дакумэнты, якія прадугледжваюць увядзеньне аналягічнага парадку ўвозу ў Беларусь транспартных сродкаў, зарэгістраваных у РФ», — расказаў Барысюк. У Беларусі таксама адзначаюць, што яшчэ летась улетку між кіраўнікамі урадаў дзьвюх краінаў была дасягнутая дамоўленасьць пра адмену для беларусаў уведзенай Расеяй працэдуры абавязковага афармленьня часовага ўвозу аўтатранспарту. Аднак гэтая дамоўленасьць дагэтуль не была рэалізаваная.

Фота photo.bymedia.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?