У Мінску адмянілі экалагічны велапрабег і свята энергазберажэння, які павінен быў адбыцца ў аўторак у парку імя Горкага.
Гэта здарылася, бо, як паведамілі арганізатары, у інтэрнэце «некаторыя нядобрасумленныя людзі» заклікалі далучыцца да гэтага мерапрыемства удзельнікаў Маўклівых пратэстаў з патрабаваннем эканамічных і палітычных перамен.

Маўклівыя акцыі пратэсту ўжо больш за месяц праходзяць у Мінску і іншых гарадах Беларусі. Аляксандр Лукашэнка абрынуўся на ўдзельнікаў гэтых пратэстаў з пагрозамі. За ўдзел у пратэстах у розных гарадах Беларусі затрымалі каля 1800 чалавек.

У сацыяльных сетках з’явіліся заклікі ўдзельнічаць у велапрабегу ў майках з надпісам ШОС. За гэтай абрэвіятурай хаваецца жартаўлівы лозунг «шоб ён сеў».
«Не вы арганізавалі велапрабег, а вам яго дазволілі арганізаваць», — лаюць ўдзельнікі акцый пратэстаў эколагаў, якія арганізавалі велапрабег. Пасля інтэрнэт-дэбатаў з апазіцыянерамі эколагі вырашылі адмяніць сваё мерапрыемства.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?