МГА «Гісторыка» і кампанія «Будзьма!» запрашаюць паехаць у падарожжа «Па Слонімскай зямлі», што мае адбыцца ў суботу, 30 ліпеня.
Разам з Аляксеем Фраловым вы зможаце адкрыць для сябе ваколіцы Слоніма — край цудатворнай каменнай іконы Маці Божай Жыровіцкай, дзяцінства Міхала Клеафаса Агінскага, знакамітага тэатра на вадзе ягонага сваяка вялікага гетмана літоўскага Міхала Казіміра Агінскага, край старажытных курганоў і нязлічаных манетных скарбаў.
Мінск — Шылавічы — Жыровічы — Дзеравянчыцы — Новадзявяткавічы — Міжэвічы — Азярніца — Слонім — Мінск.

Сярод усяго іншага, у праграме — багаты музей г. Слоніма, адзін з самых даўніх у рэгіёне, заснаваны яшчэ 1929 годзе Іосіфам Стаброўскім. А таксама Альбярцін — былая рэзідэнцыя Пуслоўскіх (цяпер у межах Слоніма).

Ахвяраванні на вандроўку: студэнты і школьнікі — 45 000 руб,. астатнім — 65 000 руб.

Запіс па тэл. (+375) 29 7550370 (Зміцер)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0