Аляксея Логаша выклікалі ў КДБ на сёння, 26 ліпеня, а 17-й гадзіне. Алесю Дзервяноўкаму прывезлі позву на працу: яму патрэбна з'явіцца ў КДБ заўтра, 27 ліпеня.

Абодва хлопцы ў мінулую сераду знаходзіліся ў цэнтры Ліды падчас маўклівай акцыі. Удзельнікаў было ўсяго каля 10 чалавек. Яны папросту сядзелі на лаўках і размаўлялі, у далоні ніхто не пляскаў.

Пасля таго, як астатнія разышліся, хлопцы яшчэ працягвалі сядзець і размаўляць. Да іх падышлі міліцыянты і запатрабавалі дакументы, спраўдзілі іх, перапісалі дадзеныя і адышлі. А сёння хлопцы атрымалі позвы ў КДБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?