У чэрвені рознічнае цана на бензін і дызельная паліва ў Расіі вырасла на 1,7%, што складае 40 капеек.

Такія дадзеныя прыводзіць Федэральная служба статыстыкі. Такім чынам, цана маторнага паліва па выніках чэрвеня вырасла да 25,52 рублёў за літр.

Павышэнне закранула 71 рэгіён РФ, яшчэ ў сямі цэны знізіліся ў параўнанні з маем, а ў пяці цана засталася без зменаў.

Самы дарагі бензін зафіксавалі на Далёкім Усходзе. Сярэдняя цана маторнага паліва ў рэгіёне складае 28,63 рублі за літр. Найбольш моцна, як у рэгіёне, так і ў цэлым па Расіі, бензін падаражаў у Якуціі, на 5,1%. «Васьмідзясяты» — да 27 рублёў, Аі-92 — да 32,82 рублёў, «дзевяноста пяты» і ДП – да 33,47 рублёў.

У цэнтральнай частцы Расіі найбольш высокія цэны ў Варонежскай вобласці: 26,50 рублёў за літр.

На паўднёва-захадзе самы дарагі бензін зафіксаваны ў Ненецкай аўтаномнай акрузе (27,87 рублёў/літр), а самы танны — у суседняй Архангельскай вобласці (25,13). На поўдні бензін і ДП даражэйшыя за ўсё ў Калмыкіі (26,08 рублёў/літр), на Каўказе — у Чачэнскай Рэспубліцы (26,88 рублёў), на Урале — у Ханты-Манскійску(26,40).

У Сакнт-Пецярбургу і Маскве цэны на аўтамабільны бензін і салярку па выніках чэрвеня выраслі на 1,4% і 2,4% адпаведна. У Пецярбургу — 25,40 рублі за літр бензіна, у Маскве — 26,24 рублі.

Найбольш нізкія цэны на паліва ўсталяваліся ў Сібіры: 24,34 рублі ў сярэднім па Сібірскай федэральнай акрузе. Рэкардсменам па зніжэнні стала Іркутская вобласць, дзе цана ўпала на 2,2%, а самы танны бензін зафіксаваны ў Кемераўскай вобласці — 21,35 рублёў за літр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?