Матч футбольнай Лігі чэмпіёнаў паміж барысаўскім клубам БАТЭ і літоўскім «Экранасам» быў азмрочаны невялікім інцыдэнтам, у які трапілі фанаты беларускага клуба. Аднак інтэрнэт-СМІ здолелі павялічыць маштаб здарэнні ў некалькі разоў.

«Каля паўсотні заўзятараў ФК БАТЭ сталі завадатарамі беспарадкаў у літоўскім горадзе Панявежыс, у выніку чаго супрацоўнікам спецназа Літвы прыйшлося ўжыць слязісты газ, дубінкі і іншыя спецсродкі, каб супакоіць фанатаў. У выніку чаго каля 10 заўзятараў затрымана, яшчэ каля 30 звярнуліся за аказаннем медыцынскай дапамогі. Пацярпела трое супрацоўнікаў спецназа. Таксама была нанесеная матэрыяльная шкода».
Такая інфармацыя была распаўсюджаная невядомым агенцтвам LitVilNEW.

Карэспандэнты «НН» сталі сведкамі інцыдэнта. Слязісты газ быў ужыты супраць трох фанатаў БАТЭ, калі заўзятары стаялі каля клубнага аўтобуса на прыпынку на ўездзе ў Панявежыс.

Фанаты, гуляючыся, пачалі штурхацца, а прадстаўнік паліцыі, які падскочыў да іх, не раздумваючы, пляснуў ім у вочы газ.
На гэтым інцыдэнт быў вычарпаны, ніякіх затрыманняў, не кажучы нават пра збіццё спецназа, не адбылося.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?