Грамадзянін Нарвегіі Андэрс Брэйвік, які ўчыніў 22 ліпеня двайны тэракт у Осла і на востраве надалёка ад нарвежскай сталіцы, наведваў Беларусь у 2005 годзе. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.

Паводле даных беларускага пагранведамства, Брэйвік прыбыў у Нацыянальны аэрапорт «Мінск» рэйсам Вена — Мінск 4 сакавіка з турыстычнай мэтай і пакінуў краіну рэйсам Мінск — Вена 11 сакавіка 2005 года па сапраўдных дакументах. «Падстаў для непрапускання праз мяжу, а таксама прэтэнзій да грамадзяніна Андэрса Брэйвіка з нагоды знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь не было», — гаворыцца ў паведамленні прэс-цэнтра Дзяржпагранкамітэта.

Нагадаем, ахвярамі Брэйвіка ў Осла і ў маладзёжным лагеры на востраве Утоя сталі больш за 80 чалавек.

Паводле інфармацыі СМІ, Беларусь Брэйвік наведваў, нібыта цікавячыся наступствамі катастрофы на ЧАЭС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?