У Беларусі з 1 жніўня павышаюцца працоўныя і сацыяльныя пенсіі.

 photo.bymedia.net

photo.bymedia.net

Адпаведны ўказ №327 "Аб павышэнні пенсій і ўнясенні змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 кастрычніка 2010 г. нумар 544" 26 ліпеня падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Указам прадугледжана правесці пераразлік працоўных пенсій у жніўні і лістападзе 2011 года, а таксама павысіць памеры сацыяльных пенсій.

З 1 жніўня пераразлік працоўных пенсій будзе праведзены зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў за ІІ квартал 2011 года. У выніку пераразліку

пенсіі павялічацца ў сярэднім на 13 працэнтаў - з Br669 тыс. да Br757 тыс. [Цяпер памер сярэдняй пенсіі будзе раўняцца 151 даляру паводле курса Нацбанка, і 120 далярам паводле курса чорнага рынку -- НН].

Таксама з 1 жніўня павялічацца памеры сацыяльных пенсій: інвалідам I групы (у тым ліку інвалідам з дзяцінства) - з 85 працэнтаў да 100 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ); інвалідам з дзяцінства II групы - з 75 працэнтаў да 95 працэнтаў БПМ; інвалідам II групы, дзецям па прычыне страты карміцеля на кожнае дзіця - з 65 працэнтаў да 85 працэнтаў БПМ; інвалідам III групы (у тым ліку інвалідам з дзяцінства) - з 55 працэнтаў да 75 працэнтаў БПМ; дзецям-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў пры ступені страты здароўя: першай - з 60 працэнтаў да 80 працэнтаў БПМ, другой - з 65 працэнтаў да 85 працэнтаў БПМ, трэцяй - з 75 працэнтаў да 95 працэнтаў БПМ, чацвёртай - з 85 працэнтаў да 110 працэнтаў БПМ.

З 1 лістапада 2011 года пераразлік працоўных пенсій будзе праведзены зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў за ІІІ квартал гэтага года.

У выніку пераразліку пенсіі павялічацца ў сярэднім на 7,9 працэнта - з Br757 тыс. да Br817 тыс.

Дадатковыя расходы на выплату працоўных і сацыяльных пенсій з 1 жніўня складуць Br220,6 млрд., а з 1 лістапада - Br370,6 млрд. у месяц.

У цэлым для рэалізацыі названых мер спатрэбіцца Br1,4 трлн. Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Мінпрацы і сацабароны мае фінансавыя сродкі ў неабходным аб'ёме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?