«НН» сто гадоў з вамі

Радашковічы. Прыехаў нікому не знаны жыд, багата і фанабэрыста адзеты. Стаў цягацца гэты злыдзень па хатах, дзе збіралася моладзь, і пачаў нагаворваць маладзенькіх дзяўчат на службу ў Вільню, нібыта да магазіна шыцця сваёй жонкі. Тутэйшыя жыдкі-хлопцы скора разнюхалі, што гэты багатыр-франт — гандляр жывым таварам. Выклікалі яны яго за цэркаў, быццам для нейкіх угавораў і… усыпалі-усыпалі, колькі ўлезла.

«НН». № 28. 1911.

Старшыня Вярхоўнага Савета 13-га склікання Сямён Шарэцкі перабраўся з Вільні ў ЗША. Гэта адбылося два тыдні таму. Ягоныя сыны і жонка атрымалі «зялёную картку» яшчэ раней, але інфармацыя пра гэта не разгалошвалася. Размясціўся фармальны кіраўнік нашай заканадаўчай улады ў Кліўлендзе — даўнім цэнтры беларускай дыяспары ў Амерыцы.

«НН». № 29. 2011

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0