Праапераваны ў 5-й клінічнай бальніцы Мінска каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Дзмітрый Бандарэнка адчувае сябе нармальна,
пра гэта паведаміла яго жонка Вольга Бандарэнка.

«З яго вуснаў я пачуць гэта не магу, наведаць яго не дазволілі, але ўрач сказаў, што ён адчувае сябе бадзёра, наколькі магчыма пасля аперацыі, ужо ўставаў», — сказала Бандарэнка.

Паводле яе слоў, дактары настойваюць, каб Дзмітрый заставаўся ў 5-й бальніцы яшчэ тыдзень. Затым ён павінен прайсці двухтыднёвую рэабілітацыю ў Рэспубліканскай турэмнай бальніцы. «Гэтага, вядома, мала. Мы разлічваем, што да нас прыслухаюцца і наколькі можна прадоўжаць тэрмін рэабілітацыі», — падкрэсліла Бандарэнка.

Нагадаем, у Змітра Бандарэнкі дыягнаставаны некалькі грыжаў дыскаў пазваночніка і ўшчамленне спіннамазгавых нерваў. Аперацыя прайшла 26 ліпеня.

Бандарэнка быў даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава на выбарах 2010 года. Яго, як і многіх актывістаў апазіцыі, затрымалі пасля апазіцыйнага мітынгу 19 снежня 2010 года і змясцілі ў СІЗА, дзе ў Бандарэнкі абвастрыліся хранічныя захворванні. У красавіку суд прызнаў Бандарэнку вінаватым у «арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і актыўны ўдзел у іх» і прыгаварыў да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

У маі асуджанага агледзеў неўролаг, які заявіў, што Бандарэнка мае патрэбу ў аперацыі. У чэрвені стан зняволенага пагоршыўся, яго перавялі ў медсанчасць, а затым у Рэспубліканскую турэмную бальніцу. Там Бандарэнку паставілі перад выбарам: адпраўка ў калонію або аперацыя. Ён вымушаны быў даць пісьмовую згоду на аперацыю. Пры гэтым у кансультацыі нейрахірурга асуджанаму адмоўлена.

Сваякі, сябры і аднадумцы Дзмітрыя заявілі, што фактычна гэта прымусовая аперацыя. Кампанія «Еўрапейская Беларусь» заклікала міжнародную супольнасць выступіць у абарону Бандарэнкі. На заклік аператыўна адрэагавалі Еўрапарламент і Еўрасаюз.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру