Беларусь можа прыняць чэмпіянат Еўропы 2015 года па жаночым баскетболе,
паведаміў міністр спорту і турызму Алег Качан 27 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«Правесці ў 2015 годзе чэмпіянат Еўропы прапанавана Літве і Беларусі. Чакаем, што скажа адносна гэтага літоўскі ўрад, потым выкажам сваё меркаванне мы. Не ўсё так проста», — сказаў ён.

Качан падкрэсліў, што

да правядзення чэмпіянату Еўропы выстаўляюцца «цяжкія ўмовы».

Міністр спорту таксама паведаміў, што апошнім часам у сувязі з эканамічным і фінансавым крызісам шэраг краін адмаўляюцца ад правядзення чэмпіянатаў свету і Еўропы, у тым ліку тых, на якіх разыгрываюцца алімпійскія ліцэнзіі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру