Сябры беларускага святара з Лондана атрымалі з яго паштовага адрасу лісты дзіўнага зместу. Яны былі напісаны па-ангельску, а не па-беларуску. У іх гаварылася, што ў яго скралі сумку ў Мадрыдзе і яму трэба грошы. І была просьба выслаць іх праз Western Union. Было відавочна, што гэта махлярства.

Сапраўды, айцец Аляксандр праз пэўны час паведаміў, што ягоную скрынку ўзламалі і з яе рассылаюць гэтыя фальшыўкі.

Такім метадам зарабляння грошай карыстаюцца хакеры.

Айцец Аляксандр Надсан — духоўны лідар беларусаў дыяспары. 8 жніўня яму споўніцца 85 год.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру