Міністэрства абароны і Рада бяспекі Беларусі з 25 да 31 ліпеня праводзяць кантрольную сумесную штабную трэніроўку.

«Яе мэта — павышэнне зладжанасці органаў вайсковага кіравання, удасканаленне навыкаў службовых асоб па кіраванні войскамі ў розных умовах», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Мінабароны.

Як паведаміў тэлебачанню дзяржсакратар Рады бяспекі Леанід Мальцаў, гаворка ідзе аб праверцы Сіл неадкладнага рэагавання, і праводзіцца гэтая праверка па асабістым даручэнні Аляксандра Лукашэнкі.

«… Пры дакладзе па пытаннях нацыянальнай бяспекі Лукашэнка паставіў задачу праверыць Міністэрства абароны, а канкрэтна — … сілы неадкладнага рэагавання», — расказаў Мальцаў.

«… Гэтыя сілы прызначаны, па-першае, для вырашэння задач як на межах дзяржавы, так і ў прыгранічных раёнах, для забеспячэння стратэгічнага разгортвання ўсіх Узброеных сіл», — удакладніў Мальцаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру