Традыцыйная серада гэтым разам прайшла зусім вяла.
Спецназаўцы спакойна сабе сядзелі ў сваіх аўтобусах, “ціхары” нетаропка здымалі наведвальнікаў рынка на свае камеры, журналісты бегалі па рынку і спрабавалі хоць нешта зняць там, дзе здымаць папросту забаронена. Удзельнікаў акцыі было як ніколі мала.

Пратэстоўцы, якія па плане мусілі стаяць ў чэргах да зачыненых павільёнаў, згубіліся ў натоўпе наведвальнікаў рынку. А некаторыя, каб не выдзяляцца, нават далучыцца да чэргаў па прадукты. Наведвальнікі Камароўкі дзівіліся, а чаго ж так многа журналістаў, калі нічога не адбываецца. У сваю чаргу, журналісты працягвалі рабіць свае рэпартажы з месца, дзе амаль нічога не адбываецца:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?