Nasha Niva
  • Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел Ł рус
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
Меркаванні
27.07.2011 / 23:41
Бел / Łac / Рус

Творца беларускага эканамічнага цуду Леанід Анфімаў прадказвае хуткае падзенне ЗША 32

хваліць немцаў, а таксама прапануе шляхі выхаду з крызісу.

хваліць немцаў, а таксама прапануе шляхі выхаду з крызісу.

Былы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, а сёння намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Леанід Анфімаў 27 ліпеня выступіў у газеце «Советская Белоруссія» з праграмным артыкулам «Вытокі і ўрокі».

Беларускі чыноўнік паспрабаваў даць адказы, чаму сусветная эканоміка апынулася ў крызісе, ці ёсць шляхі выхаду з яго, якую ён бачыць будучае размеркаванне сілаў у свеце, які лёс чакае Злучаныя Штаты Амерыкі. Па словах Анфімава, за гэты матэрыял ён хацеў узяцца яшчэ паўтара года таму, але захацеў, каб «жарсці ўлягліся».

Анфімаў мяркуе, што крызіс, які пачаўся ў 2009 годзе, будзе мець нашмат большыя наступствы, чым былі ў папярэдніх. «Аналітыкі шукаюць яго першапрычыну толькі ў эканоміцы. Магчыма, гэта для некага выгадна перавесці стрэлкі на эканоміку, ставячы ў віну ўсіх бед іпатэчны крызіс ў ЗША, спекулятыўныя аперацыі на фондавых біржах, бяздонную трату аграмадных фінансавых рэсурсаў, атрыманых ад продажу энергарэсурсаў. Але гэта стала толькі іскрай», — піша Анфімаў.

Ён мяркуе, што да 2008 года сусветная эканоміка ішла на пад’ём, асабліва за кошт «дынамічных эканомік Кітая, Паўднёва-Усходняй Азіі, Лацінскай Амерыкі. Корань праблемы Анфімаў знаходзіць у пасляваенным перыядзе, калі даляр стаў сусветнай рэзервнай валютай. На думку чыноўніка, гэта і было галоўнай памылкай.

«Супярэчнасці паміж самімі Штатамі і інтарэсамі глабальнай эканомікі, менавіта яны ляжаць у аснове крызісных праяваў усёй планетарнай эканомікі, што зараджаюцца цяпер», — мяркуе Анфімаў.

Далей прыводзіцца некалькі прыкладаў таго, чаму амерыканская эканоміка апынулася ў яме. Анфімаў піша пра ЗША, а чытаецца нібыта пра Беларусь.
Асабліва, калі замяніць даляры на рублі.

«Лішак даляравай масы з раўнаважнай сістэмы «Тавар — Грошы — Тавар» выплюхнуў на фінансавыя рынкі… Грандыёзныя будаўнічыя праекты, жыллёвы бум пацягнулі за сабой развіццё спадарожных галін… [Эканоміка] патрабавала пастаяннага паджыўлення ва ўсё большых памерах той самай валюты», — пішацца ў артыкуле. Няясна, ці аўтар валодае дакладнымі звесткамі пра эмісію даляра, але вынікі эмісіі рубля ўжо цяпер навідавоку.

Аўтар заклікае сусветную супольнасць «не дапусціць палітычны і эканамічны катаклізм планетарнага маштабу, які выкліча падзенне Амерыкі. Захад гэтай імперыі ўжо пачаўся», — мяркуе чыноўнік.

Для Анфімава відавочна, што ўсе негатыўныя тэндэнцыі ідуць з ЗША. А ў процівагу ставіцца азіяцкі аўтарытарны капіталізм кітайскага кшталту.

Рэзервы чыноўнік прапаноўвае шукаць у «Афрыцы, Індыі, Пакістане, Афганістане, Лацінскай Амерыцы. Менавіта праз актывізацыю попыту там змогуць забяспечыць як мінімум на сто гадоў дынамічны эканамічны рост ва ўсім свеце».

Крытыкуючы Амерыку, аўтар тым не менш знаходзіць добрыя словы для немцаў — «нацыя, якая ўмее не толькі працаваць, але і думаць на трыццаць хадоў наперад».

Усё, за што ён хваліць немцаў, уласціва і амерыканцам. Але Анфімаў гэтага не бачыць. Гэтая нацыя стварыла механізмы, унікальна спрыяльныя інавацыям і вынаходніцтву. Гэта краіна, якая шляхам дэмакратычнай канкурэнцыі на ўсіх узроўнях гадуе эліту, здольную «думаць наперад" -- справа не ў генах ці хітрасці, а ў механізме сталага спаборніцтва і адбору. Але галоўнае, у масе сваёй, гэта надзвычай працавіты народ. Напрыклад, адпачынкі ў ЗША складаюць 5–10 дзён, гэта пры ўмове, што ты адпрацаваў не менш пяці гадоў.

Амерыканскі даляр таксама стаў сусветнай валютай не ў выніку нейкай масонскай змовы, а з прычыны высокай эфектыўнасці амерыканскай эканомікі, якая доўгі час дамінавала ў свеце і дагэтуль застаецца найбольшай.

Так, немцы шмат у чым падобныя да амерыканцаў у сваім стаўленні да працы. Пенсійны ўзрост у Германіі вось-вось падымуць да 67 гадоў з 65. Ці можа пахваліцца такімі смелымі, але непазбежнымі рашэннямі мінскія папулісты?

Ідэалагічная зададзенасць Анфімава найбольш выяўляюцца ў гэтай недаацэнцы амерыканцаў. Так яго навучылі ў 70-я: сацыялізм пераможа капіталізм, бо так напісаў Маркс.

Анфімаў параўноўвае ЗША з Рымскай імперыяй, Персіяй, Залатой Ардой, Аўстра-Венгрыяй, Велікабрытаніяй пачатку XX ст. Пра СССР ён сціпла змоўчвае.
Ён прыходзіць да вываду, што «звяржэнне ЗША з вяршыні сусветнага палітычнага Алімпа вырашана аб’ектыўным ходам сусветнай гісторыі».

Выхад з сённяшняй сітуацыі бачыцца таксама ў тым «павінна прыйсці новая агульнасусветная рэзервная валюта, выведзеная за рамкі палітычнай кан’юнктуры».

Напрыканцы артыкула Анфімаў робіць не зусім ясную рэпліку. «Можа, не з «іншадумствам» ваяваць, а там пашукаць месца для прыкладання намаганняў». Магчыма, яна скіравана Еўрасаюзу.

Анфімаў — гэта не апошні чалавек у беларускай вертыкалі. Кажуць, што менавіта з ім любіў вудзіць рыбу Аляксандр Лукашэнка. Працуючы ў Адміністрацыі прэзідэнта, ён меў уплыў на прыняцце многіх рашэнняў. Менавіта ён быў аўтарам эканамічнай палітыкі беларускіх уладаў у 2006-2010.

* * *

Леанід Анфімаў нарадзіўся ў 1954 годзе ў вёсцы Сіма Юр’еў-Польскага раёна Уладзімірскай вобласці (Расія).
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1977), Наргас (1988). Працаваў інструктарам прамыслова-транспартнага аддзела Заводскага райкама КПБ, генеральным дырэктарам вытворчага аб’яднання «Дызайн». З 1991 па 2001 працаваў у Мінгарвыканкаме. Потым сыходзіў у КДК, пасля чаго зноў вяртаўся ў Мінгарвыканкам. З красавіка 2006 намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. У снежні 2010 стаў намеснікам старшыні КДК.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ

Чытайце яшчэ
«Ты заўсёды паўтараў, што найлепшая салідарнасць — працяг барацьбы». Віншаванне з 40-годдзем палітзняволенага Ігара Аліневіча 4
«Музычнае агенцтва, кінацэнтр, хабы». Будкін апісаў, што трэба для развіцця культуры 2
За кулісамі Генасамблеі ААН: вось як Лукашэнка прайграў Славеніі 38:153 11
Ці меў рацыю Прэйгерман, калі заклікаў не разгойдваць човен? 22
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Галоўнае
Палітзняволены Алег Чычыкайла выйшаў на волю
На продаж амаль за 20 тысяч даляраў выставілі 15-гадовы VW Passat B6. У чым яго фішка
Латвія цалкам гатова закрыць мяжу з Беларуссю ў выпадку масавага наплыву мігрантаў — прэзідэнт Рынкевіч
«Прыбіральшчыца ў Польшчы атрымлівае больш, чым работнік культуры ў Беларусі». Беларуска расказала, як пачынаць жыццё ў новай краіне, калі табе за 50
У жыхара Лёзна хочуць канфіскаваць 400 тысяч рублёў, заробленых на крыптавалютах
Следчыя Еўропы атрымаюць новы інструмент пошуку кіберзлачынцаў
Лукашэнка распавёў пра два праекты, якія абмяркоўваў учора з Пуціным па тэлефоне 1
Усяго патроху
Дачка «бацюшкі са свастыкай» вярнулася да бацькі, які яе разбэшчваў. І да яго поглядаў  3
Зʼявіўся новы кліп пра легендарны «бульбавоз». Ён ужо стаў хітом у тыктоку
Хлопец з Гомеля выдаліў акаўнт амаль тры гады таму. Але яго вылічылі і затрымалі — вось як гэта адбылося 3
Самы папулярны беларускамоўны гурт у свеце — хто гэтыя хлопцы? 1
Фота / Відэа
У Асіповіцкім раёне апалчэнцы вучыліся адбіваць узброены напад на сельскую краму, а тэрабарона — спыняць ДРГ 15
Зʼявілася відэа ДТЗ у Баранавічах, у якім загінулі кіроўца і пасажыр матацыкла 6
Naša Niva łacinkaj
Апытанка
Самае чытанае
Хлопец з Гомеля выдаліў акаўнт амаль тры гады таму. Але яго вылічылі і затрымалі — вось як гэта адбылося 1
Качанава не гатовая быць прэзідэнтам, у яе непераадольная перашкода 12
Што вядома пра маладых беларусак, якія загінулі ў Турцыі 4
Камісаранка пра свой шлюб: У гэтай сітуацыі жахліва ўсё 48
Былы ўкраінска-беларускі футбаліст Арцём Мілеўскі шпіталізаваны, яго стан цяжкі 11
Самае лайканае
Забіты камандуючы Чарнаморскім флотам Расіі — ССА Украіны 22
Расійскі ваенкар прызнаў, што ўкраінскія ракеты сёння ўдарылі па караблях у Севастопалі 5
Хто фінансуе кантору, якая вылучыла «Наш дом» на Нобелеўскую прэмію міру? Шукаем канцы 40
«Хачу быць карыснай і з павагай ставіцца да краіны, якая мяне прыняла». Настаўніца, якую звольнілі за жоўта-блакітную стужку, расказала пра новае жыццё ў Польшчы 4
«Дакладна 10 рублёў?» Беларуска расказала, як прадавала 18-гадовы ноўтбук 8
Найбольш рэакцый
Качанава не гатовая быць прэзідэнтам, у яе непераадольная перашкода 12
Камісаранка пра свой шлюб: У гэтай сітуацыі жахліва ўсё 48
42-гадовы гарадзенец пакінуў радзіму пасля затрымання. І праз тыдзень не вытрывала сэрца 18
Хто фінансуе кантору, якая вылучыла «Наш дом» на Нобелеўскую прэмію міру? Шукаем канцы 40
«Чаму Какабай усё яшчэ існуе?» Рачылоўскі напісаў публічны данос на папулярнага блогера Какабая 28
Гарачыя тэмы
Качанава не гатовая быць прэзідэнтам, у яе непераадольная перашкода 12
Памочнікам Лукашэнкі ў Гомельскай вобласці стаў расіянін 6
Камісаранка пра свой шлюб: У гэтай сітуацыі жахліва ўсё 48
Былы ўкраінска-беларускі футбаліст Арцём Мілеўскі шпіталізаваны, яго стан цяжкі 11
Беларуска загінула ў Турцыі падчас палёту на параплане  4
Заходнія СМІ высветлілі, хто цяпер кіруе спадчынай Прыгожына ў Афрыцы 3
У інтэрнэце з'явіліся фота збітага ў кроў мужчыны, вельмі падобнага да Гіркіна-Стралкова 8
42-гадовы гарадзенец пакінуў радзіму пасля затрымання. І праз тыдзень не вытрывала сэрца 18
Хто фінансуе кантору, якая вылучыла «Наш дом» на Нобелеўскую прэмію міру? Шукаем канцы 40
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30
Версія для смартфонаў
Навіны Усяго патроху Культура Нашы партнёры Нашы спасылкі
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Музыка
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
  • Наш лацінізатар
  • Абмеркаванне
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх