27 ліпеня ўдзельнікаў было мала, міліцыя затрымлівала карэктна.

Каля галоўнага ўваходу на калгасны рынак «Цэнтральны» у 13.00 сабралася каля 20 чалавек. Людзі стаялі невялікімі групамі і размаўлялі. На падыходах да рынка стаялі супрацоўнікі міліцыі. У 13.30 акцыя завяршылася без апладысментаў. Паводле папярэдняй інфармацыі, затрыманняў не было.

19.00

Карэспандэнт «БГ» падышла да кінатэатра «Беларусь» на вул. Савецкай. Каля кінатэатра яна заўважыла некалькі супрацоўнікаў міліцыі, а вось «маўчуноў» апазнаць не атрымалася.

19.25

Каля 20 чалавек, якія сядзелі на лаўках каля кінатэатра «Беларусь», пасля кароткай нарады ўсталі і сышлі.

19.30

Некалькі чалавек ўсталі з лавак і заапладзiравалi. Да іх адразу ж падышлі супрацоўнікі міліцыі і пачалі размаўляць. Пасля непрацяглых перамоваў аднаго чалавека без прымянення сілы павялі з тэрыторыі перад кінатэатрам.

19.35

Пяцёра міліцыянтаў і два чалавекі ў цывільным павялі яшчэ аднаго з тых, што апладзіравалі. Яго, як і першага, пасадзілі ў прыпаркаваны каля кіёска «Белсаюздрук» УАЗік. Астатнія ўдзельнікі акцыі разышліся. Міліцыянты засталіся.

Глядзі яшчэ: Брэсцкая міліцыя «не пазнала» свайго супрацоўніка, які праславіўся на «маўклівай» акцыі
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру