Намеснік кіраўніка горацкай папраўчай калоніі паведаміў адвакату палітвязня Змітра Дашкевіча, што не пусціць яе да падабароннага.

Ён заявіў, што падставай для гэтага стала распаўсюджаная ў інтэрнэце інфармацыя аб тым, што хлопца трэці раз запар змясцілі ў штрафны ізалятар.

Адвакат Мар’яна Сямешка запатрабавала сустрэчы з кіраўніком калоніі, але яго намеснік заявіў, што той знаходзіцца на нейкай нарадзе ў Дэпартаменце выканання пакаранняў у Мінску.

Мар’яна Сямешка і нявеста Дашкевіча Наста Палажанка знаходзяцца каля турэмнай брамы. Наста Палажанка сказала, што яны нікуды не сыдуць, бо забарона на сустрэчу адваката са сваім падабаронным — грубае парушэнне заканадаўства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?