За студзень—чэрвень гэтага года ў цэнтральны апарат Камітэта дзяржкантролю ў Мінску паступілі 2.256 пісьмовых зваротаў, што на 22% менш, чым у першым паўгоддзі мінулага.

Як паведаміла прэс-служба КДК, скарацілася колькасць зваротаў, што паступілі з усіх абласцей, найбольшае скарачэнне адзначана па Гродзенскай (на 47,4%) і Віцебскай (на 36,9%) абласцях. Колькасць зваротаў у камітэты дзяржкантролю абласцей і міжрайкамітэты дзяржкантролю скарацілася на 37%.

Большасць зваротаў, што паступілі ў КДК, традыцыйна звязана з жыллёвымі, камунальна-бытавымі, зямельнымі пытаннямі. Пасля разгляду зваротаў, частка якіх адпраўлена на рэагаванне кампетэнтным арганізацыям, а частка — разгледжана непасрэдна спецыялістамі КДК, да вінаватых асоб прыменены меры адказнасці, прадугледжаныя законам, зазначыла прэс-служба.

Па выніках разгляду зваротаў, узятых на кантроль у цэнтральным апараце КДК, 19,6% — атрымалі станоўчае вырашэнне, па 66,7% зваротаў грамадзянам дадзены растлумачэнні.

Дзяржорганы, у тым ліку КДК, у чэрвені правялі спецыяльны рэспубліканскі маніторынг працы з грамадзянамі. «Аналіз зваротаў грамадзян, што паступілі ў Камітэт дзяржкантролю, а таксама вынікі маніторынгу паказваюць, што прынятыя меры садзейнічалі скарачэнню колькасці зваротаў», — зазначыла прэс-служба. Разам з тым, павелічэнне на 8% колькасці лістоў, якія тычацца дзейнасці дзяржаўных органаў, гаворыць пра тое, што «прынятыя намаганні не заўсёды дастатковыя».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?