28 ліпеня ў Арлоўскай вобласці РФ трапіў у ДТЗ аўтобус з грамадзянамі Беларусі, якія едуць на музычны фестываль Kubana.
Як паведаміў БелаПАН пасажыр аўтобуса гамяльчанін Валерый Сляпухін, на дарозе аўтобус, у якім знаходзяцца прыкладна 50 беларусаў, сутыкнуўся з аўтамабілем «ВАЗ». Ніхто не пацярпеў. Абодва транспартныя сродкі атрымалі невялікія пашкоджанні. Пасля разбору аўтобус адправіцца далей.
Kubana — трохдзённы музычны фестываль на Таманскім паўвостраве ў Краснадарскім краі, на беразе Чорнага мора. Пройдзе з 29 па 31 ліпеня. Чакаецца выступленне вядомых калектываў і выканаўцаў. У іх ліку: «Брава», Noize MC, Lumen, Аляксандр Ф. Скляр, Radio Чача, «Ляпіс Трубяцкой», «Тараканы», «Нагана», «Кірпічы», «Прыгоды Электронікаў», «Элізіум», Distemper, «СЛОТ», Tracktor Bowling, Zorge, Alai Oli, Stigmata.
Калі першы фестываль, у 2009 годзе, наведалі больш як 8 тыс. чалавек, то другі, у