28 ліпеня «Белпошта» выпусціла мастацкі маркіраваны канверт «100 гадоў беларускаму футболу».

На канверце намаляваныя архіўныя фатаграфіі з гісторыі айчыннага футбола, а таксама гульцы БАТЭ Аляксандр Юрэвіч і Павел Няхайчык падчас матчу Лігі чэмпіёнаў Зеніт — БАТЭ і Віталь Радзівонаў у матчы Францыя — Беларусь.

Намінал маркі «А» адпавядае тарыфу на перасылку простага ліста вагой да 20 г па Беларусі. Выпушчана 100 тыс. канвертаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0