Паводле неафіцыйнай інфармацыі, некалькі зняволеных Глыбоцкай выпраўленчай калоніі № 13 (Віцебская вобласць) спрабавалі пакончыць з сабой.
Пра гэта БелаПАН паведаміў Андрэй Бандарэнка, дырэктар
Інфармацыя паступіла ад чалавека, які нядаўна вызваліўся з глыбоцкай калоніі. Ён распавёў, што ў чэрвені асуджаныя
абвясцілі галадоўку, пратэстуючы такім чынам супраць парушэння законнасці з боку адміністрацыі калоніі, у тым ліку — жорсткага прымянення фізічнай сілы ў дачыненні да зняволеных.
Удзельнікі галадоўкі патрабавалі сустрэчы з генеральным пракурорам Беларусі.
«У адказ адміністрацыяй калоніі з 16 па 22 чэрвеня было праведзена масавае збіццё асуджаных.
Большасць зняволеных, якія падвергліся такім мерам, не маглі перасоўвацца самастойна, аднак медыцынская дапамога ім не аказвалася.Некаторыя былі вымушаныя ўжыць экстрэмальныя меры самаабароны — суіцыд. Так, асуджаныя Канцява і Чыкін, не знаходзячы іншых сродкаў абароны сваіх правоў і вартасцяў, ускрылі сабе вены і жывот», — распавёў Андрэй Бандарэнка.
На падставе атрыманых фактаў 27 ліпеня ўстанова «Платформа» накіравала ў дэпартамент выканання пакаранняў МУС, Генеральную пракуратуру і ўпраўленне ўласнай бяспекі МУС зварот з патрабаваннем расследаваць інцыдэнты ў папраўчай калоніі № 13 горада Глыбокае.
Падрабязнасці будуць паведамленыя 1 жніўня на
У ёй плануюць удзельнічаць сведкі катаванняў, імёны якіх не называюцца з меркаванняў іх бяспекі.
Атрымаць каментар у дэпартаменце выканання пакарання МУС пакуль не ўдалося.