З патрабаваньнем спыніць паліўную спрэчку зьвярнулася сёньня да Масквы і Менску Эўракамісія

Як вынікае з заявы, зьмяншэньне нафтавых паставак у Эўропу адчулі сёньня на сабе многія жыхары Брусэля. Дакладныя ўзьдзеяньні прыспыненьня нафтавага забесьпячэньня будуць дасьледваныя, як і надзейнасьць Расеі у якасьці эканамічнага партнэра, вынікае са звароту Эўракамісіі.

За хуткае ўрэгуляваньне расейска‑беларускага канфлікту выступіла і МАГАТЭ. Паводле прадстаўніка Міжнароднай агенцыі па атамнай энэргіі, Эўропа ў выпадку неабходнасьці можа выкарыстаць стратэгічныя нафтавыя запасы.

Эўрапейская камісія лічыць, што расейска‑беларускі нафтавы канфлікт ўплывае на сытуацыю ў эўрапейскіх краінах. Нафтаперапрацоўчыя заводы Нямеччыны, Польшчы, Вугоршчыны, Чэхіі м Славаччыны ў многім залежаць ад паставак паліва па нафтаправодзе «Дружба».

Прадстаўнік Эўракамісіі Фэран Тарадэлас Эспуні назваў абсалютна непрымальнай сытуацыю, калі пастаўшчыкі і транзытныя краіны не інфармауюць сваіх партнэраў пра рашэньні, якія ўплываюць на пастаўкі энэрганосьбітаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?