Аляксандр Лукашэнка ў ходзе рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць запатрабаваў на высокім якасным узроўні і ў неабходныя тэрміны правесці ўборачную кампанію ў краіне.

«Якасць — гэта пытанне нумар адзін. Ніякай спешкі быць не павінна, тэхнікі хапае. Пры нармальнай арганізацыі хлеб убраць можна, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Хлеб ёсць, і яго абавязкова трэба ўбраць. У арсенале для гэтага ў нас ёсць усё».

Ён цікавіўся ўсімі аспектамі ходу ўборачнай кампаніі ў краіне: станам пасеваў розных культур, сельгастэхнікі, тэмпамі ўборкі. Як праінфармаваў яго кіраўнік Магілёўскай вобласці Пётр Руднік, плошча ўборкі збожжавых і зернебабовых культур у рэгіёне складае 335,2 тыс.га. На сёння збожжавыя ўбраны на плошчы 74,5 тыс.га, што складае больш за 22 працэнты. Валавы збор перавысіў 255 тыс.т пры сярэдняй ураджайнасці 34,2 ц/га. Паводле слоў губернатара, выніковы валавы збор чакаецца на ўзроўні 1 млн. 350 тыс.т пры сярэдняй ураджайнасці 40 ц/га. Рост апошняга паказчыка чакаецца ў сувязі з тым, што цяпер найбольш актыўна ўборка вядзецца ў раёнах, дзе традыцыйна больш нізкая ўраджайнасць. У далейшым аграрыі вобласці плануюць прыбавіць за кошт раёнаў з больш высокай ураджайнасцю. Пры гэтым якасць сёлетняга ўраджаю, паводле ацэнак вучоных, значна вышэйшая, чым мінулыя гады. У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка даручыў прэм’ер-міністру Міхаілу Мясніковічу абнавіць дзяржрэзерв збожжа.

Асобна Лукашэнка закрануў пытанне будаўніцтва сельгасаб’ектаў, зрабіўшы акцэнт на неабходнасці эканомнага расходавання сродкаў на гэтыя мэты без скарачэння аб’ёмаў будаўніцтва.

«Будоўлю спыняць нельга, фермы трэба будаваць, і не толькі малочнатаварныя»,
 — адзначыў ён.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?