Рознічны тавараабарот у Беларусі ў чэрвені 2011 года ў параўнанні з маем знізіўся на 20%.
Зніжэнне рознічнага тавараабароту ў чэрвені абумоўлена стабілізацыяй на спажывецкім рынку. Аб гэтым заявіў сёння журналістам намеснік міністра эканомікі Аляксандр Ярашэнка.
«Цяпер у рэальным выражэнні, скарэкціраваным на ўзровень інфляцыі, рознічны тавараабарот знізіўся ў чэрвені ў параўнанні з маем амаль на 20 працэнтаў, — адзначыў Аляксандр Ярашэнка. — Гэта сведчыць аб тым, што ажыятажны попыт на тавары, які меў месца першыя 4–5 месяцаў, пайшоў на спад, ажыятажнага попыту няма, сітуацыя стабілізавалася».
Намеснік міністра выказаў і іншыя дадатныя і адмоўныя паказчыкі развіцця эканомікі краіны ў першым паўгоддзі. Рост эканомікі быў абумоўлены пашырэннем унутранага попыту, якому садзейнічаў рост грашовых даходаў насельніцтва, а таксама правядзенне няжорсткай
Аднак прынятыя меры далі магчымасць стабілізаваць сітуацыю, адзначыў намеснік міністра. Праводзіцца маніторынг на ўнутраным рынку, павялічаны адгрузкі прадукцыі, уведзена свабоднае цэнаўтварэнне. У выніку ў чэрвені ў параўнанні з папярэднім месяцам ажыятажны попыт пайшоў на спад.