Пастаўкі цукру на ўнутраны рынак Беларусі да канца года будуць павялічаныя на 100 тыс. тон,
пра гэта паведаміў сёння журналістам старшыня канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Іван Данчанка.
«Мы маем дастаткова рэсурсаў і магутнасцяў для таго, каб бесперабойна забяспечыць унутраны рынак цукрам, — сказаў Іван Данчанка. — Сёлета прадамо на 100 тыс. т цукру больш, чым летась». Ён адзначыў, што па ўзроўню спажывання ў сярэднім на душу насельніцтва
ў Беларусі прыпадае 50 кг цукру, у той час як ва ўсіх развітых краінах спажыванне цукру на душу насельніцтва складае 35–36 кг.Рэсурсаў цукру да новага ўраджаю маецца ў наяўнасці 100 тыс. тон. Летась краіна спажыла 400 тыс. т цукру. Сёлета ёмістасць рынку стане большай.
Рэсурс у 100 тыс. т цукру назапашаны з трысняговага
«І мы будзем прадаваць цукар на ўнутраным рынку ў неабходнай колькасці, як таго патрабуе пакупніцкі попыт. Цукру дастаткова,
цэны да новага ўраджаю цукровых буракоў у Беларусі змяняцца не будуць»,— падкрэсліў Іван Данчанка.
Што тычыцца коштаў на цукар у далейшым, то яны будуць залежаць ад новага ўраджаю.
Зараз Мінсельгасхарч і Мінэканомікі вызначаюць, якімі будуць цэны на прадукцыю раслінаводства новага ўраджаю. Кошты, магчыма, будуць вышэй.
«У мінулым годзе цана на цукровыя буракі складала 100 тыс. рублёў за тону. Сёлета плануецца — 234 тыс. рублёў за тону.У Еўропе цукровыя буракі каштуюць 30–33 еўра за тону», — адзначыў Іван Данчанка.
Старшыня канцэрна таксама заявіў, што прадпрыемствы галіны зацікаўленыя ў тым, каб вырошчванне цукровых буракоў стымулявала беларускіх сялян. Разам з тым ён лічыць,
што павінен быць дасягнуты парытэт коштаў у параўнанні з іншымі дзяржавамі.У Расіі, да прыкладу, цукар сёння каштуе даражэй, чым у Беларусі. Аднак сёлета ў Расіі чакаецца велізарны ўраджай цукровых буракоў, плануецца атрымаць 4,2–4,3 млн.т цукру з цукровых буракоў.
«Магчыма, там будзе не рост, а зніжэнне коштаў,і мы будзем арыентавацца на сітуацыю ў суседніх дзяржавах», — сказаў Іван Данчанка.