Актывістка ЛГБТ-руху Наталля Прадзед, асуджаная на 10 сутак за тое, што выйшла да мінскага гарвыканкама з плакатам «ШОС», заявіла пра здзекі, запалохванні і жорсткае абыходжанне ў турме на Акрэсціна.

 Еўрарадыё

Еўрарадыё

Натальля Прадзед распавяла, што першыя тры дні ў турме адміністрацыя ізалятара на Акрэсціна ператварыла для яе ў кашмар:

«Я гатовая была адседзець за свой пікет, але не гатовая была да такога стаўлення: на мяне крычалі, запалохвалі, пагражалі, што пасадзяць на тры месяцы, што ўвогуле не выпусьцяць з турмы. Ад мяне патрабавалі сказаць, хто мяне паслаў, хто быў арганізатарам акцыі, што значыць скарот „ШОС“…

Я нічога не сказала і не напісала… Я проста вар’яцела ад такога абыходжання, я плакала, я ўпрошвала іх спыніць гэтыя здзекі».

Натальля паведаміла, што спачатку яе трымалі ў цёмнай камеры-адзіночцы, вадзілі на допыты, якія праводзіў адзін з начальнікаў турмы, які не называў свайго прозвішча. Ён і быў самы грубы ў стаўленні да яе, — сцвярджае спадарыня Прадзед. Паводле яе слоў, дапытваў яе і супрацоўнік КДБ.

Усе здзекі скончыліся, калі да Наталлі прыйшла адвакатка, нанятая яе братам.
Яна растлумачыла Наталлі і адміністрацыі калоніі яе правы і параіла спадарыні Прадзед напісаць скаргу ў пракуратуру на кепскае абыходжанне ў турме. Праўда, супрацоўнікі ўстановы адмовіліся даць паперу для напісання такой скаргі.

Тым не меней Натальля зьбіраецца напісаць скаргу ўжо па выхадзе на волю.

Наталля кажа, што пасьля такога абыходжаньня ў турме не гатовая зноў сама выходзіць на акцыі пратэсту:

«Аднак разам з кімсьці я зноў гатовая выходзіць на акцыі і сядзець за іх у турме. Я настолькі не люблю Аляксандра Рыгоравіча, што гатовая яшчэ адседзець», — падкрэсліла Наталля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?