У палітзняволенага Алеся Кіркевіча была першая сустрэча з роднымі.

У Наваполацкай калоніі, дзе знаходзіцца цяпер намеснік старшыні Маладога Фронту, пабывалі яго маці і жонка. Паводле слоў маці, Ларысы Кіркевіч, Алесь пасля карантыну, у якім знаходзяцца ў першы час зняволеныя, прыступіў да працы. Ён займаецца вырабам будаўнічых паддонаў.

«І мы нават бачылі гэтыя паддоны ці пад цэглу, ці яшчэ які будаўнічы матэрыял. Гэта вялікія драўляныя паддоны. Гэтым ён займаецца цэлы дзень, таму часу для лістоў застаецца мала, асабістага часу таксама мінімальна, каб чытаць, чымсьці сваім займацца. Увесь гэты час ён не займаецца маляваннем, няма калі. А плата — сімвалічная, г.зн. разлічваць, што будуць яшчэ якія-небудзь грашовыя сродкі за гэта, не даводзіцца».

Лісты, паводле родных, цяпер даходзяць, але са спазненнямі. У Наваполацкай калоніі акрамя палітвязняў Алеся Кіркевіча і Мікіты Ліхавіда ўжо знаходзіцца і кандыдат у прэзідэнты на мінулых выбарах Андрэй Саннікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?