Пры гэтым паліцыя не пацвярджае паведамленні аб тым, што Брейвік збіраўся таксама напасці на каралеўскі палац у Осла і штаб-кватэру Працоўнай партыі Нарвегіі.

Падчас другога допыту Андэрс Брэйвік прызнаўся, што планаваў і іншыя напады, паведамляе нарвежская паліцыя.

У пятніцу следчыя дапытвалі Брэйвіка на працягу 10 гадзін, чакаючы, што ён пацвердзіць сказанае раней і дасць новыя адказы. Паліцыя не пацвярджае паведамленні аб тым, што Брейвік збіраўся таксама напасці на каралеўскі палац у Осла і штаб-кватэру Працоўнай партыі Нарвегіі.

Тым часам, у краіне пачаліся пахаванні 77 чалавек, забітых Брэйвікам на востраве Утоя і ў Осла. Брэйвік прызнае, што тыдзень таму ён зладзіў выбух ва ўрадавым квартале Осла і адкрыў стральбу па ўдзельніках моладзевага лагера на востраве Утоя. «У агуле магу сказаць, што ён планаваў напасці і на іншыя аб'екты, але ў той дзень паспяхова ажыццявіць яму ўдалося толькі тыя два напады», — паведаміў пракурор Паал-Фрэдрык Х’ёрт Крабю. Па словах Крабю, Брэйвік быў «надзвычай схільны да супрацоўніцтва і да таго, каб растлумачыць свае дзеянні».

Нарвежская бульварная газета Verdens Gang раней паведаміла, што Брэйвік планаваў нападзенне на каралеўскі палац з-за яго сімвалічнага значэння і на штаб-кватэру Працоўнай партыі Нарвегіі. Аднак з якіх крыніц была атрымана гэтая інфармацыя, газета не патлумачыла.

У пятніцу адвакат Брэйвіка Гейр Ліпестад сказаў у інтэрв'ю газеце Aftenposten, што яго кліент рыхтаваў «некалькі праектаў рознага маштабу на тую пятніцу».

«У той дзень адбыліся рэчы, падрабязна аб якіх я казаць не хачу, але з-за іх падзеі разгортваліся не так, як ён планаваў», — дадаў адвакат. Па словах Ліпестада, яго кліент па-ранейшаму не выказвае раскаяння і лічыць, што тыя забойствы «былі неабходнасцю, праявай вайны супраць мусульман».

Глядзі яшчэ: Брэйвіка могуць пасадзіць у «самую гуманную» турму ў свеце.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру