Экс-старшыні праўлення Нацыянальнага банка Пятру Пракаповічу прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Брэста».

Гэтае рашэнне Брэсцкага гарадскога савета дэпутатаў было абнародавана старшынёй Брэсцкага гарвыканкама Аляксандрам Палышэнкавым 30 ліпеня на ўрачыстым адкрыцці Дня горада «Бярэсце-2011».

Пятру Пятровічу, які браў удзел у святочных мерапрыемствах, было ўручана адпаведнае пасведчанне, павязана стужка ганаровага грамадзяніна.

На цырымоніі зазначалася, што такое званне прысвоена Пятру Пракаповічу за ўнёсак у развіццё Брэста.

Падчас адкрыцця свята на сцэнічнай пляцоўцы, устаноўленай на пешаходнай вуліцы Савецкай, быў арганізаваны тэатралізаваны паказ.

Затым пачаліся выступленні творчых калектываў рэгіёну. Тут жа на вуліцы Савецкай разгорнуты экспазіцыі музеяў горада, прысвечаныя гісторыі Брэста.

Свае работы прадставілі на выставе-кірмашы народныя ўмельцы Брэста і Брэсцкай вобласці, якія праводзяць для жадаючых майстар-класы.

Святочныя мерапрыемствы будуць працягвацца ў Брэсце да позняга вечара і завершацца феерверкам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?