Сваім меркаваннем аб перспектывах нашай каманды падзяліўся галоўны трэнер нацыянальнай дружыны Бернд Штанге:

— Наша група — самая цяжкая з усіх. Трэці кошык нам не дапамог: лёсаванне вызначыла ў супернікі двух грандаў (Іспанія, Францыя). Гутарыў з Ларанам Блан — ён у шоку. А я не — наадварот, пачуваюся спакойна. Так, змагацца з Іспаніяй і Францыяй будзе цяжка. Але нікога не трэба баяцца. Прыезд такіх каманд стане падарункам для беларускіх заўзятараў.

Нагадаем, што Беларусь трапіла ў групу «I», у якой акрамя нашых землякоў згуляюць Іспанія, Францыя, Грузія і Фінляндыя. Адборачны турнір стартуе ўвосень 2012 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?